29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля міліцэйскай «праверкі» кампутар апынуўся паламаным

8
Пасля міліцэйскай «праверкі» кампутар апынуўся паламаным

Аддзел Следчага камітэта па Оршы вярнуў рэдактару незалежнага інтэрнэт-сайта orsha.eu Ігару Казмерчаку кампутар і флэшкі.

Рэчы былі канфіскаваныя ў яго падчас ператрусу 17 ліпеня, піша ПЦ «Вясна».

Прычынай канфіскацыі тэхнікі тады сталі падазрэнні ў тым, што на сайце orsha.eu нібыта мелася спасылка на іншы інтэрнэт-рэсурс, які сярод іншага ўтрымліваў матэрыялы парнаграфічнага характару. Прызначаная экспертыза гэтую версію не пацвердзіла і праз амаль 5 месяцаў кампутар Казмерчаку вярнулі. Аднак, як аказалася, ён цалкам непрацаздольны.

Як патлумачыў сам Ігар Казмерчак, кампутар, які пабываў у руках праваахоўнікаў, не загружаецца і мае патрэбу ў рамонце. Колькі гэты рамонт будзе каштаваць - пакуль невядома.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках