29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Пуцінская Расея пачынае трашчаць па швах

124
Rzeczpospolita: Пуцінская Расея пачынае трашчаць па швах

Самай актуальнай геапалітычнай навіной апошніх дзён быў хруст у пазваночніку Пуціна.

Нядужанні валадара, як гэта бывае пры дыктатурах, запусцілі лавіну чутак і падкаверных палітычных рухаў. Нам варта ўважліва да іх прыгледзецца, таму што гэта знак, што пуцінізм пачаў трашчаць па швах. Для нашага рэгіёну свету надзвычай важна, што з'явіцца на яго месцы, піша польскае выданне Rzeczpospolita (пераклад - inosmi.ru).

Расколіны бачныя, зрэшты, не толькі на самім пуцінізме, але і на падмурку расейскай дзяржавы: канцэпцыі яго фінансавання за кошт сродкаў, якiя атрымлiваюць ад продажу энерганосьбітаў. У Расеі да гэтага часу не праведзеныя структурныя рэформы, абяцаныя Пуціным і Мядзведзевым, якія б дазволілі ёй выбрацца з вуглевадароднай пасткі. Дэмаграфічныя паказчыкі выглядаюць жаласна, а дынаміку грамадскага развіцця тармозяць абсурдныя законы.

За апошні час Пуцін адмяніў мноства сустрэч і візітаў, а калі ён у выніку паехаў у Турцыю, то з цяжкасцю мог сесці. У гэты час расейскія СМІ абвясцілі, што імідж лідэра плануецца трансфармаваць з энергічнага мачо ў стабільнага бацьку нацыі. Так што не будзе больш паездак верхам з аголеным торсам, скачкоў на маце ў паядынках дзюдо, палётаў на знішчальніку, даставання зубамі манеты з міскі з ёгуртам і іншых маладзецкіх здзяйсненняў. Бацьке нацыі гэта не да твару, хоць неафіцыйна, магчыма, Пуціну ўсё гэта ўжо і не пад сілу?

Калі лідэр слабее, актывізуюцца прыдворныя групоўкі. Раней імі кіраваў правадыр, а яны кантралявалі адзін аднаго. Менавіта гэты баланс сіл, а не цвёрдая рука Уладзіміра Уладзіміравіча, быў сакрэтам стабільнасці Крамлёўскай улады і бязбольнай перадачы ўлады ад Пуціна да Мядзведзева і наадварот. Цяпер, як і ў апошнія гады ельцынскага праўлення, сістэма стрымак і проціваг слабее, а гэта становіцца сігналам для пачатку подкаверных войнаў ва ўладных вярхах.

Асобныя ўладныя групоўкі звязаныя з кіруючымі цэнтрамі адміністрацыі і даходнымі галінамі эканомікі. Некаторыя каментатары мяркуюць, што больш ўдалую баявую пазіцыю занялі «лібэралы» (Чубайс, Кудрын, Грэф, Абрамовіч, Дзерыпаска). Гэта Міністэрства фінансаў, Банк Расеі, Ашчадбанк і тры прамысловыя холдынгі: ЕЎРАЗ, АНЭКСІМ, Базавы элемент. Іншыя ж называюць дамінуючай групай кансерватараў (Сечын, Патрушаў, Данскі). Гэта Савет бяспекі, ФСБ і канцэрн Расабаронэкспарт. Акрамя таго існуюць «нейтральныя» (Іваноў, Нарышкін, Мілер, Бастрыкін). За імі стаяць Следчы камітэт, Газпрам і партыя «Адзіная Расея». Можна яшчэ вылучыць групу вакол Мядзведзева або непасрэдных паплечнікаў Пуціна.

Фракцыі вядуць адзін з адным роўную гульню, але валодаюць вялікім арсеналам узбраенняў на выпадак канфлікту. Усё гэта больш нагадвае профіль мафіёзнага рынку, чым структуру дзяржаўнай улады, і таму не варта здзіўляцца, што дзеючыя асобы могуць пачаць паводзіць сябе, як мафіёзі. Апетыты кланаў не пагражалі б стабільнасці, калі б яшчэ заставалася, што рабаваць. Між тым, макраэканамічныя перспектывы Расейскай Федэрацыі выглядаюць сумна, а тэрыторыі «паляўнічых угоддзяў» скарачаюцца. Па падліках Банка Расеі, у гэтым годзе з краіны сплывуць 65 мільярдаў замежнага інвестыцыйнага капіталу. Выклікана гэта дзвюма прычынамі: неспрыяльнымі перспектывамі рынку і самаўпраўнасцю ў правапрымяненні, якія спалучаюцца з ростам карупцыі. У ашаламляльным тэмпе падаюць даходы Газпрама: Еўропе, галоўнаму рынку збыту расейскай сыравіны, патрабуецца ўсё менш нафты і газу. У сваю чаргу, вялікая энергаёмістасць вытворчасцей і нізкая прадукцыйнасць працы ставяць расейскую эканоміку ў пазіцыю ізгоя на фоне эканомікі краін Заходняй Еўропы і нават Польшчы.

Паслабленне правадыра і апетыты кланаў пры адначасовым памяншэнні рэсурсаў не абяцаюць нічога добрага. Калі адкінуць ідэалізм і паспрабаваць рэальна сказаць, якая Расея была б больш выгадная Польшчы, адказ будзе гучаць так: стабільная, зацікаўленая ў эканамічным супрацоўніцтве з Еўропай, і лепш за ўсё - з ЕЗ як цэлым арганізмам, а не з асобнымі краінамі. Парадаксальна, але пры Пуціне такую мадэль ўявіць сабе можна, а вось у сітуацыі размывання ўлады ў расейскіх элітах захаваць яе было б праблематычна. Што ж, падтрымліваць Пуціна? Нават калі мы (з агідай) будзем гэта рабіць, цар, мабыць, настолькі аслабеў, што пачаў ператварацца ў статыста. У любым выпадку, яму не пазбегнуць такога лёсу ў бліжэйшае пяцігоддзе. Тады мы сутыкнемся тварам к твару з мноствам мікра-Пуціных - прайдзісветаў, якія змяняюць саюзы і сяброў, як пальчаткі. Нешта падобнае было ў Англіі ў каланіяльнай Індыі. Аднак Польшча не валодае патэнцыялам Велікабрытаніі XIX стагоддзя, і правілы гульні з гэтымі царкамі будзем задаваць не мы, а яны самі. Пуцін яшчэ здасца нам узорам прыстойнасці. Хто б мог падумаць!

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках