19 красавiка 2024, Пятніца, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стаў чэмпіёнам свету ў класічным парашутызме

9
Беларус стаў чэмпіёнам свету ў класічным парашутызме

Алег Фамін стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў класічным парашутызме на XXXII чэмпіянаце свету ў гэтым варыянце парашутнага спорту.

Турнір скончыўся ў Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты), паведамляе БелТА.

Алег Фамін заняў трэцяе месца ў дысцыпліне класічнага парашутызму на дакладнасць прызямлення. У індывідуальнай акрабатыцы не трапіў у прызёры, аднак агульная сума балаў за дзве дысцыпліны дазволіла Алегу Фаміну здабыць тытул абсалютнага чэмпіёна свету. «Жонка Алега Аксана Фаміна, якая выступала ў абсалютным першынстве ў класічным парашутызме сярод жанчын, здолела заняць трэцяе месца ў практыкаванні на дакладнасць прызямлення. У камандным заліку XXXII чэмпіянату свету ў класічным парашутызме мужчынская і жаночая суполкі Беларусі размясціліся на трэціх пазіцыях. Акрамя таго, жаночая каманда здабыла бронзавыя ўзнагароды ў практыкаванні на дакладнасць прызямлення», - удакладніў начальнік прэс-цэнтра ДТСААФ Беларусі Андрэй Дроб.

Беларусы таксама прынялі ўдзел у VI чэмпіянаце свету сярод юніёраў у класічным парашутызме і XV чэмпіянаце свету Міжнароднай авіяцыйнай арганізацыі (FAІ) у купальнай парашутнай акрабатыцы (дысцыпліна чацвёрка-ратацыя), што паралельна праходзіла ў Дубаі ў рамках групы спаборніцтваў першай катэгорыі FAІ. VI чэмпіянат свету ў класічным парашутызме сярод юніёраў прынёс беларускай камандзе другія месцы ў індывідуальнай акрабатыцы і ў агульным заліку, дзякуючы паспяховаму выступу Іллі Пазнякова і Хрысціны Хлопінай. На XV чэмпіянаце свету ў купальнай акрабатыцы беларусы сталі трэцімі ў чацвёрцы-ратацыі. Усяго беларускімі парашутыстамі здабыта 11 узнагарод.

За ўсю гісторыю парашутнага спорту чэмпіянаты свету ва ўсіх ягоных варыянтах былі праведзеныя ў адзін час і ў адным горадзе толькі другі разам. Першыя такія спаборніцтвы адбыліся ў 2003 годзе ў французскім Гапэ. У Дубаі за ўзнагароды змагаліся 1443 спартоўцы з 59 краін свету.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках