25 красавiка 2024, Чацвер, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскае «Савецкае шампанскае» таннейшае за беларускае ў 2 разы

69

Самы распаўсюджаны варыянт шумлівага навагодняга напою - «Савецкае шумлівае шампанскае» - любяць і купляюць не толькі жыхары постсавецкай прасторы.

У польскіх крамах таксама можна знайсці зялёныя бутэлькі, на чорных этыкетках якіх кірыліцай напісана «Советское игристое». Кошт такога напою - каля 8 злотых, ці 20 тысяч рублёў у эквіваленце за 0,75 літра, піша Intex-press.

Варыянт гэты не самы дарагі, але і не самы танны. На паліцах можна знайсці шампанскае і за 6 залатовак (15,6 тысячы). А самае дарагое «Савецкае» ў Польшчы каштуе прыкладна 38 тысяч рублёў у эквіваленце.

«Савецкае шумлівае», якое палякі называюць «рускім шампанэм», у польскіх крамах прадаюць цэлы год. Праўда, дзякуючы нізкаму кошту, купляюць яго збольшага студэнты, паведаміла прадавачка адной з прыватных крам у горадзе Бяла-Падляска.

А вось перад Новым годам «Савецкім» закупляюцца амаль усе. «Гэта ўсё ж настальгія аб камуністычных часах, - мяркуе прадавец. - У нас жа падчас камунізму ніякага іншага шампанскага не было. Цяпер у нашай краме больш за 20 марак шампанскага, але ўсё роўна шмат хто купляе менавіта «Савецкае».

Польскія вытворцы складнікі «рускага шампанскага» замоўчваюць - на этыкетцы толькі паказана «Напой вінны пладовы, напаўсалодкі, шумлівы, газаваны».

У Баранавічах «Савецкае шумлівае напаўсалодкае» каштуе каля 40 тысяч рублёў. Склад беларускага напою таксама застаецца таямніцай - на этыкетцы пазначана толькі, што напой выраблены «з найлепшых гатункаў вінаграду».

Яшчэ адзін варыянт навагодняга шампанскага брэнда - «Савецкае шумлівае напаўсухое», кошт якога - каля 38 тысяч. На 5 тысяч даражэйшае слабаалкагольнае шампанскае «шумлівае класічнае» нямецкага вырабу.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках