29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: Распрацоўваюцца «саюзныя» чорныя спісы

3
Андрэй Бастунец: Распрацоўваюцца «саюзныя» чорныя спісы

Выпадак з забаронай на ўезд у Расею персоны нон-грата ў Беларусі Алегу Хаменку - адзін з першых у такой практыцы, адзначыў намеснік старшыні БАЖ.

«Сапраўды, цяпер гаворка ідзе пра тое, што дзейнічаюць «саюзныя» спісы неўязных. Гэты выпадак адбыўся пару тыдняў таму і Алег Хаменок толькі цяпер атрымаў адказ аб тым, што ён не мае права ўязджаць у Расею на працягу пяці гадоў. Чаму так адбываецца - сказаць цяжка. Але, падобна, што гэта на самай справе звязана з тым, што яго не пускаюць у Беларусь», - распавёў сайту charter97.org намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец.

Па словах эксперта, аб агульных базах неўязных гаварылася ўжо даўно, але вось іх практыкі прымянення да гэтага выпадку практычна не было:

«Мы чулі словы пра тое, што распрацоўваецца варыянт сумесных віз у «саюзную дзяржаву». Я думаю, што распрацоўваецца і варыянт сумесных чорных спісаў. Прычым пра гэта і раней гаварылася, але на практыцы гэта адзін з першых выпадкаў, які стаў шырока вядомы».

Падобныя меры распаўсюджваюць дзеянні рэжыму і на іншыя дзяржавы, адзначыў Андрэй Бастунец:

«Дзяржавы маюць права абмяжоўваць уезд на сваю тэрыторыю непажаданых асоб. Але тут пытанне ў тым, ці не распаўсюджваецца гэта палажэнне дзяржаў з больш жорсткім аўтарытарным рэжымам на тэрыторыю іншай дзяржавы, якая можа ўсё ж такі адрознівацца па свайму палітычнаму ўстройству, як ёсць у Расеі? Хоць у апошні час Беларусь і Расея збліжаюцца».

Нагадаем, нядаўна вядомаму ўкраінскаму журналісту Алегу Хаменку прыйшоў адказ з Расеі, у якім гаворыцца, што яму забаронена наведваць тэрыторыю РФ у бліжэйшыя 5 гадоў. Украінскага журналіста не пусцілі на тэрыторыю Расеі ў канцы кастрычніка, калі ён накіроўваўся ў Калінінград, каб правесці навучальныя семінары.

Журналіст звязвае дадзены інцыдэнт з сакавіцкай забаронай на ўезд у Беларусь. Нягледзячы на тое, што за апошнія месяцы ён ужо тройчы наведваў Расею, у кастрычніку яму без тлумачэння прычын адмовілі ў праве на ўезд у краіну. Ён не выключае, што нейкія дакументы са спецслужбаў Беларусі маглі дайсці да расейскіх калегаў толькі цяпер, у сувязі з чым уезд у краіну быў забаронены.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках