23 красавiка 2024, aўторак, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Сірыі ўцяклі паўмільёна чалавек

15
З Сірыі ўцяклі паўмільёна чалавек

Колькасць сірыйскіх бежанцаў у суседнія з Сірыяй краіны ўзрасла да паўмільёна чалавек, паведаміў прадстаўнік ААН па справах бежанцаў.

Ён адзначыў, што ў выніку ваеннага канфлікту ў Сірыі ў суседніх Ліване, Іарданіі, Іраку, Турцыі і ў краінах Паўночнай Афрыкі ўжо знаходзіцца 509 тыс. бежанцаў, паведамляе руская служба ВВС.

Прыкладна палова сірыйскіх бежанцаў - дзеці.

Пры гэтым, прадстаўнік ААН падкрэсліў, што гэта толькі зарэгістраваныя бежанцы, дакладны лік уцекачоў з Сірыі пакуль невядомы. Варта адзначыць, што Дамаск ужо пакінулі многія чыноўнікі дзеючай улады.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках