25 красавiка 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч папросіць нафту ў Мядзведзева

16
Мясніковіч папросіць нафту ў Мядзведзева

Сёння ў Маскве адбудзецца чарговае пасяджэнне савета міністраў «саюзнай дзяржавы».

У прэс-службе ўрада РФ раней паведамілі, што парадак дня ўключае шырокае кола пытанняў двухбаковага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных праграм і далейшага развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах эканомікі.

Запланаваныя таксама перамовы Дзмітрыя Мядзведзева з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Акрамя таго, як чакаецца, у рамках пасяджэння будзе падпісаны шэраг дакументаў, паведамляе «Інтэрфакс».

Дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота ў канцы мінулага тыдня заявіў, што падпісанне балансу паставак нафты з Расеі ў Беларусь у 2013 годзе на пасяджэнні саюзнага Саўміна не плануецца, хоць дадзеная тэма падымацца будзе.

Ён растлумачыў, што ўрады дзвюх краін працягваюць абмеркаванне нафтавага балансу на наступны год, які пакуль не гатовы да падпісання. Паводле яго слоў, бакі працягнуць узгадненне балансу і плануюць падпісаць яго ў рабочым парадку.

Менск запытвае ў Масквы на 2013 год 23 млн тон нафты, расейскі бок заявіў пра гатоўнасць паставіць максімум 18,5 млн тон. У 2012 годзе Беларусь атрымае 20,14 млн тон пры балансе 21,5 млн тон.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках