20 красавiка 2024, Субота, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар гатэля «Менск»: Сын патэлефанаваў і сказаў, што я кланаваў Надзю Каткавец

196

Мікалай Жураўскі распавёў, як даведаўся аб сваёй славе ў Байнэце, чаму размаўляе на дыялекце, і хто такія, гэтыя ланцуговыя турысты.

Пасля запісу на БТ Мікалай Жураўскі стаў зоркай Байнэту. У сацыяльных сетках і на форумах народ абмяркоўваў гаворку дырэктара гатэля «Менск» і яго аповяд пра «ланцуговых турыстаў», якія «едуць з Англіі патом чэраз Яуропу, патом пападаюць да нас, прыязджают у атэль, кушаюць, ідуць па гораду гуляць і пасяшчаць нашу сталіцу».

- Хто ж такія ланцуговыя турысты, аб якіх вы згадалі? - пацікавілася карэспандэнт «Салідарнасці» у Мікалая Жураўскага.

- Гэта жыхары Англіі і скандынаўскіх краін, - растлумачыў суразмоўца. - Яны афармляюць сваё турнэ дзесьці на два-тры тыдні, едуць на пароме ці аўтобусе ў Еўропу, пераязджаюць у Аўстрыю, Чэхію, Славакію, перасякаюць Польшчу. Праз Польшчу яны едуць у Беларусь. І вось у Беларусі яны спыняюцца. На вялікі жаль, гэтых людзей правозяць праз Беларусь транзітам. Іх не вязуць у Нясвіж, Мір, Брэсцкую крэпасць. Яны ў Менску спыняюцца, разгружаюць свае валізкі, адпачываюць трошкі, а потым ідуць у горад. Назаўтра ранічкай мы робім ім сняданак, і яны з'язджаюць на Расею.

І вось пытанне: «Што яны бачылі ў Беларусі?». Нічога, акрамя таго гатэля, дзе яны астанавілісь начаваць. Яны ўсе такія пажылыя, сябе любяць, за ручкі трымаюцца - дзьмухаўцы. Разумееце, ланцуговымі іх называюць, таму што яны наведваюць ланцуг гарадоў.

Акрамя ланцуговых, Мікалай Жураўскі вылучае і іншыя катэгорыі кліентаў: дзелавыя людзі, туркі і расейцы.

- У месяц да нас прыязджае 5-6 тысяч чалавек, - падзяліўся дырэктар. - Туркі складаюць большую частку турыстаў. Яны прыязджаюць на 3-4 дня, спыняюцца ў гатэлі, на экскурсіі ездзяць. Туркі ўмеюць гуртавацца, у лобі сядзяць, кіно глядзяць, футбол ці хакей. Расейцаў, як правіла, не відаць. Яны едуць па справах, катаюцца па горадзе.

А так у асноўным у нас жывуць дзелавыя людзі, з якімі прасцей, яны менш пераборлівыя.

- Мікалай Раманавіч, а вы ведаеце, што сталі папулярныя ў Інтэрнэце?

- Сын з Польшчы патэлефанаваў і сказаў, што я кланаваў Надзю Каткавец. Я не чакаў, чым жа я праславіўся. Але потым прыехаў дадому, уключыў, паглядзеў, і стала непрыемна. Часам я магу жартаваць. Але тэлебачанне як раз, можа, тое месца, дзе не трэба было жартаваць.

Камусьці не спадабаўся мой жаргон. Я жаргону свайго не саромеюся. Я ўраджэнец Палескай вобласці. Сталіцай яе быў Мазыр. У гэтым месцы сышліся такія народнасці: беларусы, палешукі, украінцы і расейцы.

Калі прыязджаю дадому, і чую, як людзі размаўляюць на сваім дыялекце, я маральна адпачываю. У мяне настальгія па хаце, якую спалілі... Хвалююся, калі бачу, як вёска жыве. Прыемна сустракацца з тымі людзьмі, якім за 60 - а мне ужо 65-ы - і ўспамінаць дзяцінства, гулянкі, забавы, тую мову.

Як прызнаецца суразмоўца, з-за дыялекту яму цяжка прыходзілася ў тэхнікуме, дзе ён вучыўся. «Але калі трымаю сябе ў рамках гарадскога чалавека і кіраўніка, я кантралюю гэтую мову», - дадаў суразмоўца і працягнуў:

- Калі там ўспомнілі Надзю Каткавец, то каб вы ведалі - гэта выдатны чалавек, выдатная жанчына. У сваей веске яна пакінула такую добрую памяць. Самае галоўнае - Надзея ўсё жыццё працуе на дзяржаву. Яна таксама пакутуе мясцовай мовай. Крытыкаваць за гэта, я лічу, не зусім правільна. Я, як чалавек вышэйшай псіхалагічнай адукацыі, скажу: галоўнае ў адносінах - не заўважаць недахопаў. Часам ёсць і заганныя недахопы: п'янства, напрыклад. Мы ж - людзі светлыя, цвярозыя.

Напісаць каментар 196

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках