18 красавiка 2024, Чацвер, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касціцын-за траўмы не згуляе за зборную ў Швейцарыі

3
Касціцын-за траўмы не згуляе за зборную ў Швейцарыі

Лепшы бамбардзір беларускага дэсанта ў цяперашнім чэмпіянаце КХЛ Сяргей Касціцын атрымаў траўму пляча.

Таму ён не згуляе за нацыянальную каманду на маючым адбыцца турніры ў Швейцарыі, паведаміў БелТА генеральны менеджэр зборнай Беларусі Уладзімір Сафонаў.

«Абследаванне паказала, што Сяргей Касціцын яшчэ не аднавіўся пасля пашкоджання, атрыманага ў матчы чэмпіянату КХЛ за омскі клуб. Таму вырашана было выклікаць замест яго форварда Міхаіла Стэфановіча з «Гомеля». Вынікі медыцынскага абследавання паказалі, што не гатовыя дапамагчы зборнай і іншыя траўміраваныя гульцы - абаронцы менскага «Дынама» Уладзімір Дзянісаў і Алег Гарошка, а таксама форвард чалябінскага «Трактара» Андрэй Касціцын. Падчас міжнароднай паўзы ў чэмпіянаце КХЛ яны будуць праходзіць рэабілітацыю. Так што склад, які адправіцца на турнір «Ароза Чэлендж» у Швейцарыю, ужо практычна вядомы. 12 снежня да яго далучыцца форвард маскоўскага ЦСКА Міхаіл Грабоўскі, які ўжо ў Менску. Галоўнае, каб на тых занятках, што засталіся да ад'езду, ніхто з хлопцаў не атрымаў траўмы», - сказаў Уладзімір Сафонаў.

У спісе хакеістаў, якія рыхтуюцца да паездкі ў Швейцарыю, 23 гульца. Капітанам каманды на турнір у Швейцарыі прызначаны нападаючы «Гомеля» Арцём Сянькевіч, яго асістэнтамі будуць Міхаіл Грабоўскі і Аляксандр Кулакоў.

Хацелі выклікаць у зборную і Сяргея Дзямагіна з «Югры», аднак ён цяпер нездаровы. Абследаванне ў Маскве праходзіць і форвард яраслаўскага «Лакаматыва» Аляксей Калюжны. Галоўны трэнер ніжагародскага «Тарпеда» Кары Яланен звярнуўся з просьбай не выклікаць на снежаньскі збор галкіпера Віталя Коваля, бо ў яго вялікая нагрузка ў клубе. Што тычыцца варатара Андрэя Мезіна з чалябінскага «Трактара», то ў яго праблемы са спіной, ён праходзіць рэабілітацыю.

Форвард падмаскоўнага «Атланта» Канстанцін Кальцоў адпрасіўся да сям'і ў Амерыку, дзе яму трэба ўладзіць праблемы з візай. Форварду Андрэю Сцяпанаву, які нядаўна змяніў «Сібір» на хабараўскі «Амур», вырашылі даць магчымасць асвоіцца ў далёкаўсходнім клубе і на збор не выклікалі.

Зборная Беларусі будзе працаваць у Менску да 12 снежня, а раніцай 13 снежня выязны склад з 23 хакеістаў адправіцца ў Швейцарыю, дзе згуляе ў двухдзённым турніры «Ароза Чэлендж». 14 снежня беларуская каманда згуляе са Швейцарыяй, а ў іншым паядынку сустрэнуцца Нарвегія і Славакія. 15 снежня пераможцы паядынкаў першага дня будуць змагацца за першае месца, а тыя, хто прайграе, паспрачаюцца за бронзу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках