25 красавiка 2024, Чацвер, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Фралоў: Знайшлі крайняга

19
Валерый Фралоў: Знайшлі крайняга

За «плюшавы дэсант» пакараюць простага памежніка, каб «закругліць» справу са шведскім інцыдэнтам, лічыць генерал.

«Нехта ж павінен адказаць, вось і знайшлі хлопца. Хоць адказаў і камандуючы СПА, адбыліся нейкія кадравыя змены, але гэта чыста па службоваму прызначэнню. А крайняга знайшлі гэтага памежніка», - заявіў сайту charter97.org генерал Валерый Фралоў.

Па словах генерала, з прыцягненнем да адказнасці памежніка круг у гэтай гісторыі замыкаецца:

«Але ж кагосьці знайшлі. Следчымі органамі праведзеная вялікая праца, знайшлі гэтага «нягодніка» і слава Богу. Раней панёс адказнасць камандуючы войскамі СПА, які не арганізаваў як след службу - зверху дадолу. Камандзір за ўсё адказвае, ён панёс адказнасць. А цяпер, каб «закругліць» гэтую справу, паказаць, што правялі адпаведныя работы, яны знайшлі крайняга. Круг замкнуўся, усе адказалі, а боегатоўнасць павысілася».

Нагадаем, сёння стала вядома, што Следчы камітэт (СК) завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да памежніка, які прапусціў «плюшавы дэсант».

У выніку шведскага дэсанта, які ўлады спачатку катэгарычна адмаўлялі, Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага СПА генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках