19 красавiка 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапановы фальсіфікатараў - на экспертызу БДІПЧ АБСЕ

7
Прапановы фальсіфікатараў - на экспертызу БДІПЧ АБСЕ

Беларускія палітычныя партыі і рухі настойваюць на тым, каб змены ў Выбарчы кодэкс, прапанаваныя ЦВК, былі накіраваныя на экспертызу ў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Пра гэта было заяўлена 12 снежня на пасяджэнні круглага стала грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, прысвечаным змене выбарчага заканадаўства, піша БелаПАН.

У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі «Зялёныя», кампаніі «Гавары праўду!», Партыі БНФ, руху «За Свабоду», Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, кампаніі «За справядлівыя выбары» і аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Як заявіў юрыст Юрый Чавусаў, БДІПЧ АБСЕ ўжо рабіла экспертныя заключэнні на гэтую тэму. «Мы можам папрасіць Цэнтрвыбаркам адправіць свае прапановы па змене Выбарчага кодэкса, каб БДІПЧ ацаніла гэтыя прапановы на адпаведнасць міжнароднаму праву», - сказаў Чавусаў.

Нагадаем, Цэнтрвыбаркам выступае за пашырэнне магчымасцяў для вылучэння кандыдатаў у «дэпутаты» праз прадастаўленне такога права рэспубліканскім грамадскім аб'яднанням колькасцю больш за тысячу чалавек. З артыкула Выбарчага кодэкса, які тычыцца правядзення перадвыбарнай агітацыі, прапануецца выключыць палажэнне аб байкоце «выбараў». Акрамя таго, ЦВК рэкамендуе адмовіцца ад прадастаўлення кандыдатам бюджэтных сродкаў для вырабу агітацыйных улётак і адмовіцца ад дэбатаў на радыё, пакінуўшы іх правядзенне толькі на тэлебачанні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках