29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў Кавалёва - Лукашэнке: Тады дзе мой сын?

73
Любоў Кавалёва - Лукашэнке: Тады дзе мой сын?

Любоў Кавалёва, маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва, абураная выказваннем Лукашэнкі аб тым, што ў краіне за апошні час не забілі ніводнага чалавека.

«Мы за апошні час не забілі ніводнага чалавека ні ўнутры, ні за межамі нашай краіны, парушыўшы правы чалавека», - сказаў беларускі кіраўнік на сустрэчы з удзельнікамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі, перадае «Радыё Рацыя».

«Тады хай ён адкажа, дзе мой сын, дзе Дзіма Канавалаў, калі тут за апошні час не забілі ніводнага чалавека. Але ў мяне ёсць пасведчанне аб смерці сына. Лукашэнка супярэчыць сам сабе», - кажа Любоў Кавалёва. Паводле яе пераканання, менавіта ад кіраўніка краіны залежала, забіваць ці не забіваць двух людзей, віна якіх не даказаная. І ён дазволіў іх забіць.

- Шчыра кажучы, мяне трасе, як у мінулы раз, калі ён сказаў, што спачувае. Мяне тады ад яго слоў трэсла. Яму прыйдзецца адказаць народу. Народ пра гэта ведае. І няўжо ён не бачыць, што народ яму не верыць. Не было ні аднаго доказу віны ні Дзімы Канавалава, ні тым больш майго сына. І пра гэта ёсць рашэнне Камітэта па правах чалавека. Я думаю, немагчыма сумнявацца ў кампетэнтнасці гэтага органа.

Камітэт па правах чалавека ААН, які разгледзеў справу Уладзіслава Кавалёва, прызнаў, што следства па выбуху ў менскім метро і іншых тэрактах было праведзенае са шматлікімі памылкамі. У дачыненні да Кавалёва выкарыстоўвалася фізічная сіла, ён быў прымушаны сведчыць супраць сябе. Суд не быў аб'ектыўным. Была парушаная прэзумпцыя невінаватасці і права на абскарджанне прысуду. А галоўнае, парушанае права на жыццё.

Ігнаруюцца таксама правы родных расстралянага, якія не могуць атрымаць яго цела. Ад іх хаваюць нават інфармацыю пра час і месца пахавання.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках