18 красавiка 2024, Чацвер, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія пенсіянеры сталі зоркамі інтэрнэту

135

Відэаролік, на якім брат і сястра з Брэстчыны выконваюць хіт Ваенгі «Курю», сабраў на Youtube больш за паўмільёна праглядаў.

Відэа было знята траюраднай сястрой музыкаў прама падчас аднаго з застолляў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Соф'я (хоць у вёсцы ўсе называюць яе Зояй) і Валерый - родныя брат і сястра. «Жывём з братам, пішам з ім песні. Бывае, што кладуся спаць, і сярод ночы прыходзяць мне вершы. Я крычу Валеру: «Бяры хутчэй гармонік, музыку пішы». Раз у два тыдні мы дома самі сабе ладзім канцэрты. Трэба ж кудысьці падзець эмоцыі!»- распавяла Соф'я.

Варта адзначыць, што сярод мноства каментароў да роліку ў абсалютнай большасці пераважаюць станоўчыя водгукі. Больш за тое, на думку некаторых «Курю» ў выкананні Соф'і і Валерыя нават лепш арыгінала Ваенгі.

Цікава, што самі музыкі не могуць паглядзець на сябе ў інтэрнэце - у іх няма кампутара. Зрэшты, прыхільнікі таленту гэтага дуэта цяпер як раз спрабуюць сабраць сродкі, каб купіць Соф'і і Валерыю кампутар.

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках