23 красавiка 2024, aўторак, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: Задача ўладаў Беларусі - перагледзець сваю палітыку

11
Штэфан Фюле: Задача ўладаў Беларусі - перагледзець сваю палітыку

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства выказаўся з нагоды перспектыў супрацоўніцтва Еўразвяза з суседзямі ў 2013 годзе.

Адказваючы на пытанне «Радыё Свабода», ці не збіраецца Еўразвяз у наступным годзе перагледзець сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі, Штэфан Фюле сказаў:

«Не, гэта не нашая задача пераглядаць палітыку. Гэта задача ўладаў Беларусі - перагледзець сваю палітыку. Я не думаю, што змена палітыкі дадасць аўтарытэту Еўразвязу. Думаю, што мы ўсе ведаем, у чым заключаецца праблема. Мы ўсе ведаем, што калі ўлады трымаюць шэраг палітычных зняволеных у сумніўных умовах, то гэта зусім не спрыяе канструктыўнага дыялогу з Еўразвязам».

Фюле таксама адказаў на пытанне, якія вынікі ён мог бы лічыць паспяховымі для саміту Усходняга партнёрства, які павінен прайсці ў Вільні восенню 2013 года:

«Я думаю, што гэта былі б канкрэтныя дамовы адносна перамоваў аб асацыяцыі, уключаючы пакт аб эканамічнай інтэграцыі - Глыбокая і Усёабдымная Зона Свабоднага Гандлю, аб якой шмат гаварылася. Таксама было б важна мець, па меншай меры з некаторымі партнёрамі, канкрэтныя дамовы адносна пытанняў мабільнасці. Я кажу аб бязвізавых паездках, якія вельмі важныя для грамадзян рэгіёну. Але мне здаецца, што ёсць яшчэ адно пытанне, і я спадзяюся, што яно будзе ключавым на саміце - гэта сувязь паміж рэформамі, якія праводзяць нашы партнёры, і тым, што мы будзем не проста вітаць гэтыя намаганні, але і будзем дастаткова амбіцыйнымі і смелымі , каб вызначыць еўрапейскі шлях для тых партнёраў, якія хочуць быць усё бліжэй і бліжэй да Еўразвязу».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках