24 красавiка 2024, Серада, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК адказаў на запыт БАЖ адпіскай

5
СК адказаў на запыт БАЖ адпіскай

Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала адказ са Следчага камітэта на запыт аб загінулых журналістах.

«... Папярэдняе следства крымінальных спраў аб знікненні Дзмітрыя Завадскага і забойстве Веранікі Чаркасавай, а таксама праверка фактаў смерці Алега Бябеніна і Васіля Гроднікава праводзіліся органамі пракуратуры РБ, паволе іхных вынікаў прынятыя адпаведныя працэсуальныя пастановы, - гаворыцца ў лісце за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю А.С.Шандаровіча. – Права скасавання незаконных і неабгрунтаваных пастаноў аб крымінальных справах і матэрыялах праверкі, прынятых да 01.01.12, нададзенае толькі органам пракуратуры».

У БАЖ мяркуюць, што аднаўленне расследаванняў - у кампетэнцыі СК.

«Мы не ставілі пытанне аб скасаванні нейкіх незаконных або неабгрунтаваных пастаноў. Мы прасілі аднавіць расследаванне спраў, перададзеных пад кантроль Следчага камітэта. На мой погляд, гэта цалкам у ягонай кампетэнцыі», - пракаментаваў змест ліста намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.

Нагадаем, напярэдадні Сусветнага дня барацьбы з беспакаранасцю злачынстваў супраць журналістаў 23 лістапада БАЖ накіравала новаму старшыню Следчага Камітэта Валянціну Шаеву афіцыйны ліст з патрабаваннем аднавіць расследаванне гвалтоўных смерцяў чатырох беларускіх журналістаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках