29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея больш не дасць крэдытаў «саюзнікам»?

34
Расея больш не дасць крэдытаў «саюзнікам»?

У 2013 годзе Расея не плануе выдаваць непасрэдныя крэдыты краінам, якія ўваходзяць у ЕўрАзЭС.

Пра гэта сёння паведамляюць агенцтвы са спасылкай на Андрэя Матвеева - прэс-сакратара міністра фінансаў Расейскай Федэрацыі. Ён сказаў, што на крэдыты можна разлічваць толькі праз Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС.

Эканамічны аналітык Сяргей Чалы з гэтай нагоды сказаў «Радыё Свабода»:

«Расея стварыла Антыкрызісны фонд як уласны Міжнародны валютны фонд. Маскве вельмі хочацца кіраваць, імітаваць міжнародную дзейнасць. Таму створаны Мытны звяз як свая Усясветная гандлёвая арганізацыя, Еўразійскі саюз — як свой Еўразвяз.

Так і тут — падабаецца, каб звярталіся не непасрэдна да Расеі, а нібыта ў міжнародную структуру — Антыкрызісны фонд. Хоць усім цудоўна вядома, што праблему крэдытаў вырашае Расея. Там такое вызначэнне квотаў, што галоўнае слова выключна за Масквой».

На мінулым тыдні Антыкрызісны фонд пастанавіў выдзеліць Беларусі чацвёртую рату сумай 440 мільёнаў даляраў. А сёння першы намеснік старшыні праўлення Нацбанку Беларусі Мікалай Лузгін паведаміў, што Беларусь пачала працу па атрыманні чарговага, пятага траншу.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках