16 красавiка 2024, aўторак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія школьнікі будуць вучыцца ў суботы

194
Беларускія школьнікі будуць вучыцца ў суботы

Міністэрства адукацыі ўсё ж мае намер увесці навучальную суботу для беларускіх школьнікаў.

Праўда, пакуль гэтая радасць зачэпіць толькі вучняў 10-11 класаў, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што каля месяца таму Аляксандр Лукашэнка вельмі негатыўна выказаўся з нагоды таго, што ў сучасных беларускіх школах дзеці ў суботы не вучацца. На думку прэзідэнта, навучальную суботу трэба вярнуць, і заняць у гэты дзень школьнікаў спартовымі заняткамі, каб яны раслі здаровымі і дапамагалі развіваць беларускі спорт.

Міністэрства адукацыі, падобна, мае намер ажыццявіць спадзяванні кіраўніка дзяржавы, але толькі забыўшыся пра спорт. Прынамсі, ініцыятыва аб увядзенні навучальнай суботы абмяркоўвалася на семінары, які прайшоў надоечы ў Глыбокім.

Як адзначыў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, у 10-11 класы (трэцюю ступень школы) павінны ісці матываваныя школьнікі. У навучальных установах павінна быць магчымасць рэалізацыі праграм на павышаным узроўні.

«Вывучэнне прадметаў на факультатыўным узроўні паказвае, што ўсё роўна гэта не варыянт профільнага навучання. Два факультатывы і дзве гадзіны - горш, чым чатыры паўнавартасныя гадзіны», - падкрэсліў міністр.

Пытанне рэалізацыі дыферэнцыяванай падрыхтоўкі ляжыць не ў роўніцы павелічэння якасці факультатываў, а ў якасці правядзення менавіта абавязковых заняткаў.

«Я падтрымліваю меркаванне адмыслоўцаў, настаўнікаў-прадметнікаў, метадыстаў у тым, што лепшым сродкам падвышэння якасці ведаў у школьнікаў старэйшай ступені будзе менавіта ўвядзенне шостага навучальнага дня і скарачэнне тыпаў факультатыўных заняткаў», - сказаў Сяргей Маскевіч. Ён падкрэсліў, што разглядаецца магчымасць увядзення навучальнай суботы менавіта для 10-11 класаў.

У працы семінара таксама ўдзельнічалі начальнікі ўпраў адукацыі абласцей, прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, педагогі краіны. Асноўнае пытанне, на якое спрабавалі адказаць спецыялісты, - пошук найбольш эфектыўных мадэляў дыферэнцыяцыі навучання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. На мерапрыемстве таксама абмяркоўваліся магчымасці ўкаранення ў школах дыстанцыйных формаў працы з навучэнцамі - кансультацый, форумаў, праектаў.

Напісаць каментар 194

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках