26 красавiка 2024, Пятніца, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны карупцыйны скандал у МНС

46
Буйны карупцыйны скандал у МНС

Распачатая справа супраць начальніка Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС.

Да свайго вызвалення ад пасады Віктар Бароўскі з'яўляўся адным з самых уплывовых чыноўнікаў у МНС. Рэальна гэта быў першы чалавек у сістэме Дзяржпрамнагляду, ад якога залежаў лёс многіх інвестпраектаў, якія прадугледжваюць будаўніцтва буйных прамысловых аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, піша «Ежедневник».

Галоўнымі задачамі ведамства з'яўляюцца ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду ў галіне прамысловай бяспекі, бяспекі перавозкі небяспечных грузаў, ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі дзяржаўнага кантролю за выкананнем заканадаўства ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання нетраў, папярэджанне тэхнагенных аварый і траўматызму ў арганізацыях, якія эксплуатуюць небяспечныя вытворчыя аб'екты і да т.п. Фактычна ні адно будаўніцтва не абыходзіцца ў Беларусі без нагляду гэтага ведамства.

Раней Дзяржпрамнагляд кантраляваў і вядзенне працы ў прадпрыемствах, якія працуюць з ядзернай энергетыкай, але з 2008 года, калі паўстала пытанне будаўніцтва першай АЭС у Беларусі, нагляд за атамнай энергетыкай вывелі ў асобнае ведамства.

Віктар Бароўскі ўзначаліў Дзяржпрамнагляд ў 2007 годзе і кіраваў ведамствам пяць гадоў. Аб кіраўніку Дзяржпрамнагляду казалі шмат чаго, і добрага і дрэннага, але ўсё сыходзіліся на думцы, што ён быў некалькі дэспатычным. Гэта, дарэчы, ускосна пацвярджаюць і матэрыялы ўзбуджанай крымінальнай справы.

Віктару Бароўскаму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.2 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Паводле дадзеных сталічнай міліцыі, па матэрыялах якой і распачатая справа, кіраўнік Дзяржпрамнагляду літаральна з моманту прызначэння, гэта значыць з 2007 года, пачаў злоўжываць сваім становішчам у карыслівых мэтах. Выявілася гэта ў тым, што ён актыўна прыцягваў сваіх падначаленых і службовы аўтатранспарт для будаўніцтва асабістага загараднага дома, які знаходзіцца ў вёсцы Грудок Смалявіцкага раёна Менскай вобласці.

Толькі выкарыстаннем тэхнікі ведамства ён прычыніў Дзяржпрамнагляду шкоду ў памеры не менш як 9 мільёнаў рублёў. Таксама ў следчых маецца інфармацыя аб іншых непрыстойных учынках былога кіраўніка Дзяржпрамнагляду, але гэтая інфармацыя пакуль правяраецца.

Цікава, што эксплуатацыя падпарадкаваных па службе стала вельмі папулярная ў асяроддзі беларускіх чыноўнікаў у апошні час. Выкарыстоўваючы пабудаваную прэзідэнтам жорсткую вертыкаль улады, чыноўнікі прымушаюць залежных ад сябе людзей адпрацоўваць «паншчыну».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках