19 красавiка 2024, Пятніца, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінгерыс: У Лукашэнкі не атрымаецца скасаваць спіс «неўяздных» у ЕЗ

Зінгерыс: У Лукашэнкі не атрымаецца скасаваць спіс «неўяздных» у ЕЗ

Пасля восеньскіх выбараў большасць у парламенце Літвы атрымалі сацыял-дэмакраты.

Дэпутат ад партыі кансерватараў Эмануэліс Зінгерыс і хрысціянскі дэмакрат Альгірдас Патацкас апынуліся ў парламенцкай апазіцыі, перадае «Радыё Свабода».

Патацкас прызнаецца: «Я сябе лепш адчуваю ў апазіцыі. Так што будзем сябраваць, таму што людзі тыя ж самыя засталіся, але цяпер яны як бы адсунутыя ад руля дзяржавы. Адсунутыя - але гэта не значыць, што яны не могуць нічога. Яны могуць! Так што будзем сябраваць і далей, на дзяржаўнай аснове».

Але беларусам асабліва спадзявацца на падтрымку афіцыйнай Вільні не даводзіцца, лічыць Альгірдас Патацкас: «Цяпер у Літве новая ўлада, яна не будзе для вас вельмі добрай. Таму што да ўлады прыйшлі сацыял-дэмакраты, якія хочуць сябраваць з Расеяй».

Затое можна спадзявацца на падтрымку з боку грамадзянскай супольнасці, запэўнівае старшыня камітэта па замежных справах Сейма Эмануэліс Зінгерыс: «Сімпатыі літоўскага народа - на баку дэмакратыі, на вашым баку».

Што датычыцца адносін Беларусі і Еўразвяза, Зінгерыс выказаў такое меркаванне: «Калі вас цікавіць, што будзе ў Еўропе для дзядзькі Лукашэнка, то я думаю, што няма столькі інтарэсаў у Лукашэнкі ў Брусэлі, каб з-за яго змянялі б курс. Не атрымаецца яму скасаваць гэты спіс з 200 неўяздных у Еўразвяз, і не атрымаецца змяніць курс у адносінах да сябе. Я думаю, што Еўразвяз мала дапамагае вам, маючы на ўвазе ўстанаўленне дэмакратыі ў Беларусі. За гэта перад вамі мне вельмі сорамна».

Дэпутат Альгірдас Патацкас кажа, што ў Еўразвязе зараз сваіх праблем хапае: «З нагоды Еўропы вы вялікіх ілюзій не маю. Таму што там адбываецца свая ўнутраная барацьба. Барацьба каштоўнасцей, барацьба этычная і гэтак далей».

Нядаўнія заявы аб перанакіраванні грузапатокаў з Клайпедскага порта на Санкт-Пецярбург турбуюць Літву, але не настолькі, каб рабіць з гэтага трагедыю, кажа дэпутат Зінгерыс: «Мы хацелі б, каб праз Клайпеду. Але што, будзем цяпер пасыпаць галаву попелам і крычаць: «Бацька, не рабі гэтага!»? Ну так адпраўляйце грузы праз Месяц!

Апошні амбасадар Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус прабыў на пасадзе толькі 4 месяцы, цяпер яго зацвердзілі міністрам замежных спраў. Хто можа быць прызначаны новым амбасадарам, старшыня камітэта па замежных справах Зінгерыс пакуль не ведае, але запэўніў: «Добры быў амбасадар Лінас Лінкявічус, і да яго быў добры амбасадар. Так ці інакш, але і новы амбасадар будзе добрым, я вам гарантую. Амбасада будзе адкрытая для вас, мы за гэтым прыглядзім».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках