29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: Прапановы Тозіка – відавочнае глупства

58
Злотнікаў: Прапановы Тозіка – відавочнае глупства

Прапанова Тозіка ўвесці абавязковае дэклараванне для ўсіх грамадзян краіны з'яўляецца элементарным глупствам, такое ніколі не прымуць, упэўнены эканаміст.

«Такога яшчэ ніхто не прымаў. Мы павінны плаціць падаткі, гэта ўсюды запісана і мы гэта робім. А вось абавязковае дэклараванне - гэта нонсэнс. Гэта не пройдзе ні праз які «парламент», гэта не будзе нікім падтрымана, таму што гэта відавочная глупства», - распавёў сайту charter97.org вядомы беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў.

Па словах эксперта, абавязковае дэклараванне для ўсіх беларусаў немагчыма нават фізічна:

«Уяўляеце, як бабуля ў вёсцы павінна пісаць дэкларацыю? Калі ўсім, то бо ўсім трэба. Унучак павінен прыехаць да яе, таму што сама яна не можа напісаць. Але самае галоўнае не гэта. Вы ўяўляеце, што калі раптам чатыры з паловай мільёны грамадзян, якія атрымліваюць даходы, нават калі выключаць пенсіянераў, напішуць дэкларацыі? Хто ж іх будзе чытаць? Гэта немагчыма ні праверыць, ні прачытаць».

Нагадаем, нядаўна за круглым сталом у газеце «Советская Белоруссия» віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік прапанаваў вырашыць праблему ўтрыманцаў, увёўшы абавязковае дэклараванне для ўсіх грамадзян краіны:

«Мне падабаецца прапанова Мінпрацы. Яны прапануюць увесці абавязковае дэклараванне для ўсіх грамадзян. А не толькі чыноўнікаў. Прайшоў год - скажы, за кошт чаго ты пражыў яго, якія даходы і якія расходы меў», - сказаў Тозік.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках