29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прыме 650 тысяч кітайцаў

720
Беларусь прыме 650 тысяч кітайцаў

Інфармацыя пра тое, што Беларусь выдасць 650 тысяч рабочых віз грамадзянам Кітая, пацвердзілася.

Кітайска-беларускі тэхнапарк пад Менскам будуць будаваць 650 тсяч кітайцаў, якім ужо аформленыя рабочыя візы. У невялікае мястэчка Смалявічы каля фактычна беларускай сталіцы пераселіцца цэлы кітайскі правінцыйны горад. Калі гэта адбудзецца, то па статыстыцы 1 кітаец будзе прыходзіцца амаль на 14 жыхароў Беларусі. Крыніца «Газеты.Ru» ва ўрадзе краіны пацвердзіла інфармацыю аб масавым прыездзе кітайскіх гастарбайтэраў. Афіцыйна МЗС Беларусі гэта адмаўляе.

Беларускія ўлады збіраюцца пабудаваць пад Менскам гіганцкі індустрыяльны парк рукамі кітайскіх рабочых.

У лютым 2012 года года жыхары вёсак і дачных пасёлкаў Смалявіцкага раёна пад Менскам нават звярталіся з адкрытым лістом да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, патрабуючы перагледзець планы будаўніцтва на тэрыторыі гэтых паселішчаў найбуйнейшага ў Беларусі індустрыяльнага парку.

Прэзентуючы гэты праект, прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў, што «пад Смалявічамі з'явіцца нешта цікавейшае, чым «Сколкава».

Пагадненне, згодна з якім пад Менскам, каля аэрапорта Менск-2 і трасы Масква - Брэст, на ўчастку зямлі плошчай 80 кв. км на грошы кітайскіх інвестараў будзе пабудаваны індустрыяльным парк, беларускі савет міністраў ратыфікаваў ў сярэдзіне снежня 2011 года. Інтарэсы кітайскіх партнёраў прадстаўляе кітайская інжынірынгавая кампанія ААТ «Кітайская карпарацыя САМС». Па дадзеных Менгарвыканкама, праект стане самым маштабным ў краіне. Першапачаткова аб'ём інвестыцый павінен быў скласці да 30 млрд USD.

Нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў, у чэрвені Лукашэнка падпісаў указ № 253 «Аб Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку», згодна з якім каля Смалявічаў будзе створана адмысловая эканамічная зона з адмысловым прававым рэжымам на 50 гадоў.

Пад кітайска-беларускі індустрыяльны парк адводзіцца тэрыторыя, па сваіх памерах супастаўная з Віцебскам. На ёй, па плане, павінен з'явіцца цэлы прамысловы горад, акцэнт у якім будзе зроблены на электроніку, біямедыцыну, тонкую хімію і машынабудаванне.

Напісаць каментар 720

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках