24 красавiка 2024, Серада, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент асудзіў выбары ва Украіне

1
Еўрапарламент асудзіў выбары ва Украіне

Еўрапейскі парламент выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што выбарчая кампанія ва Украіне не адпавядала асноўным міжнародным стандартам.

Еўрапарламент «выказвае шкадаванне ў сувязі з тым, што ў адпаведнасці з меркаваннем назіральнікаў АБСЕ, ПАСЕ, Парламенцкай асамблеі НАТА і Еўрапейскага парламента, выбарчая кампанія не адпавядала асноўным міжнародным стандартам і стала крокам назад у параўнанні з нацыянальнымі выбарамі 2010 года», - гаворыцца ў рэзалюцыі , прынятай Еўрапарламентам у чацвер у Страсбургу, перадае «Інтэрфакс».

Еўрапарламент паказвае на шэраг негатыўных аспектаў перадвыбарчага перыяду, а менавіта арышт апазіцыйных палітычных лідэраў, адсутнасць роўных умоў, выкліканых, перш за ўсё, злоўжываннем адміністрацыйным рэсурсам, выпадкі прыгнёту і запалохвання кандыдатаў і супрацоўнікаў выбарчых камісій, адсутнасць празрыстасці ў кампаніі і фінансаванні партый, а таксама адсутнасць збалансаванага асвятлення ў СМІ.

Акрамя таго, у рэзалюцыі гаворка ідзе аб парушэннях падчас выбарчага працэсу, затрымкі працэсу падліку галасоў, а таксама знаходжанні ў турме лідэраў апазіцыі.

«(ЕП) Падкрэслівае, што факт знаходжання ў турме двух лідэраў апазіцыі - Юліі Цімашэнка, Юрыя Луцэнкі і іншых падчас выбараў негатыўна адбіліся на выбарчым працэсе», - гаворыцца ў прынятай рэзалюцыі.

Еўрапарламент заклікае новы ўрад Украіны працягваць працу над законапраектам аб фінансаванні партый з мэтай забеспячэння большай празрыстасці фінансавання і выдаткаў палітсілаў, поўнага раскрыцця крыніц і сум расходаў на выбарчую кампанію, а таксама прадугледзець санкцыі за парушэнне палажэнняў фінансавання выбарчай кампаніі.

Акрамя таго, еўрапарламентарыі заклікаюць урад Украіны ў дыялогу з усімі палітычнымі партыямі вырашыць пытанне, якое тычыцца парушэнняў у ходзе парламенцкіх выбараў, і чакае ад украінскага парламента ўстаранення недахопаў выбарчага заканадаўства.

«(ЕП) Выказвае сваю занепакоенасць з нагоды праблем, звязаных з падлікам галасоў і падвядзеннем вынікаў галасавання ў шэрагу аднамандатных выбарчых акругаў; вітае рашэнне ЦВК не аб'яўляць вынікі ў гэтых акругах і той факт, што ўкраінскія ўлады пачалі прадпрымаць меры ў дачыненні да правядзення ў гэтых акругах новых выбараў як мага хутчэй», - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках