29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйцы паказалі на банкіра Асада і Ахмадзінэжада

81
Сірыйцы паказалі на банкіра Асада і Ахмадзінэжада

Асацыяцыя сірыйскіх уцекачоў звярнулася да чальцоў парламентаў краін, якія актыўна гандлююць з Беларуссю.

У прыватнасці, арганізацыя адправіла ліст парламентарыям Вялікабрытаніі, Польшчы, Швецыі і Нарвегіі. Яна заклікала спыніць падтрымку беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, які з'яўляецца, паводле слоў аўтараў звароту, апублікаванага на сайце арганізацыі (пераклад - charter97.org), банкірам сірыйскага і іранскага рэжымаў.

У лісце арганізацыі гаворыцца: «Лукашэнка не толькі працягвае сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, але, як паказала расследаванне італійскай газеты La Stampa, мае намер далей выконваць банкавыя і фінансавыя паслугі рэжыму Башара аль-Асада і Махмуда Ахмадзінэжада, каб дапамагчы ім унікнуць міжнародных санкцый і захаваць прыток замежнай валюты».

Аўтары ліста просяць разгледзець пытанне ўзмацнення санкцый у дачыненні да ўлад Беларусі і зрабіць іншыя палітычныя захады для таго, каб спыніць выкананне фінансавых паслуг для злачынных рэжымаў.

«Большая частка прыбытку, атрыманага Асадам і Ахмадзінэжадам, накіраваная на безупынны генацыд народа. Так у Сірыі ўладамі былі забітыя тысячы цывільных жыхароў», - гаворыцца ў лісце.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках