28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога прэм'ера Тайланда абвінавацілі ў забойстве дэманстранта

2
Былога прэм'ера Тайланда абвінавацілі ў забойстве дэманстранта

Былому прэм'ер-міністру Тайланда Апхісіту Ветчачыву выстаўленыя абвінавачванні ў забойстве ўдзельніка апазіцыйных дэманстрацый у 2010 годзе.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Associated Press.

У падмурку справы ляжыць забойства кіроўцы таксі, які, як прызнаў у верасні тайландскі суд, быў застрэлены ўрадавымі войскамі. Ветчачыва ўважаецца за датычнага да гэтага здарэння, бо ён як прэм'ер-міністрам аддаў загад аб ужыванні арміяй баявых набояў, піша BBC News. Калі яго прызнаюць вінаватым, то яму пагражае смяротнае пакаранне.

Ветчачыва адмаўляе абвінавачванні на свой адрас, ён мяркуе, што ва ўрада не было іншага выйсця, акрамя як ужыць сілу ў адказ на агрэсію з боку апазіцыянераў. Ягоныя прыхільнікі заяўляюць, што справа з'яўляецца палітычна матываванай.

Перад судом паўстане не толькі Ветчачыва, але і ягоны намеснік у той час Сутхеп Тхаугсубан (Suthep Thaugsuban). Яны сталі першымі чыноўнікамі, якія былі прыцягнутыя да адказнасці ў справе аб забойствах падчас разгону дэманстрантаў.

У 2010 годзе на працягу некалькіх дзён у Тайландзе праходзілі актыўныя пратэсты апазіцыі. У ходзе супрацьстаяння паміж апанентамі ўлад і ўрадавымі войскамі загінулі больш за 90 чалавек.

На выбарах, якія адбыліся ў ліпені 2011 года, перамагла партыя на чале з Йінглак Чынават, якую падтрымалі шмат якія апазіцыянеры, што змагаліся з Ветчачывам, а яна сама стала прэм'ер-міністрам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках