28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра атрымалі чатыры літаратары

5
Прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра атрымалі чатыры літаратары

Рада Беларускага ПЭН-цэнтра абвясціла імёны лаўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча.

Прэміяй імя Алеся Адамовіча ПЭН-цэнтр пастанавіў узнагародзіць Аляксандра Фядуту за кнігу «Амерыканскія вершы», якая змяшчае турэмную лірыку. Прэмія Адамовіча таксама прысуджаная Валеру Булгакаву за публіцыстычную кнігу «Беларусь 1994-2004 гг.: Разбудова дзяржавы і пераслед нацыі», паведамляе БелаПАН.

Прэміяй імя Францішка Багушэвіча ўзнагароджаны Уладзімір Ляхоўскі, аўтар кнігі «Ад гоманаўцаў ды гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. - 1-й палове XX ст. (да 1939 г.)», а таксама Алесь Краўцэвіч за кнігу «Гедымін (1316-1341). Каралеўства Літвы і Русі».

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца напачатку 2013 года.

Штогадовая літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1994 годзе. Яна прысуджаецца выдатным пісьменнікам за яскравыя публіцыстычныя творы з мэтай заахвочвання іхнай працы і адзначэння зробленага цягам года. Сярод лаўрэатаў прэміі ў мінулыя гады былі Павел Шарамет, Валянцін Жданко, Анатоль Алай, Віталь Тарас, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Валянцін Акудовіч, Генадзь Бураўкін, Павал Севярынец ды іншыя.

Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча, заснаваная ПЭН-цэнтрам у 1995 годзе, таксама з'яўляецца штогадовай. Яна ўручаецца пісьменнікам «за творы, якія служаць аднаўленню гістарычнай памяці народа і спрыяюць адраджэнню Беларусі». Лаўрэатамі прэміі ў розныя гады былі Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Аляксандр Лукашук, Ніна Стужынская, Захар Шыбека, Аляксандр Надсан, Вольга Бабкова, Зміцер Санько, Людміла Рублеўская ды іншыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках