25 красавiка 2024, Чацвер, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Азараў прызначаны прэм'ерам Украіны

4
Мікалай Азараў прызначаны прэм'ерам Украіны

Віктар Януковіч падпісаў указ аб прызначэнні Мікалая Азарава прэм'ер-міністрам краіны.

На парламенцкіх выбарах 28 снежня Мікалай Азараў узначаліў спіс Партыі рэгіёнаў, і быў абраны народным дэпутатам. 3 снежня ён напісаў заяву, і Віктар Януковіч прыняў ягоную адстаўку разам з усім складам Кабінета міністраў. Аднак ужо 9 снежня В.Януковіч прапанаваў кандыдатуру Мікалая Азарава на пасаду прэм'ера, паведамляе «Інтэрфакс».

12 снежня на першым пасяджэнні Вярхоўнай Рады 7 склікання Мікалай Азараў прыняў прысягу народнага дэпутата, а на пасяджэнні 13 снежня парламент даў згоду на прызначэнне яго прэм'ер-міністрам.

Апазіцыя галасавала супраць кандыдатуры Азарава.

Згодна з Канстытуцыяй, прэм'ер-міністр прызначаецца прэзідэнтам Украіны са згоды больш як паловы канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады. Персанальны склад Кабінета міністраў прызначаецца прэзідэнтам Украіны з падачы прэм'ер-міністра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках