16 красавiка 2024, aўторак, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: жыхарка Менска выявіла ў хлебе гайку

67

Менчукі працягваюць дасылаць фатаграфіі незвычайных знаходак у прадуктах харчавання, якія яны набылі ў беларускіх крамах.

Жыхарка Менска Ліяна даслала фота хлеба «Славянка», унутры якога апынулася гайка.

«Хлеб «Славянка» ўзбагачаны нарэзаны быў набыты маёй бабуляй у краме «Еўраопт» на Пляханава, 38. Вытворца - КУП «Менскхлебпрам», хлебазавод № 3. У хлебе апынулася гайка. Як такое магло адбыцца, тым больш з улікам таго, што хлеб нарэзаны і запакаваны ў індывідуальную ўпакоўку, я не разумею», - паведаміла Ліяна.

Onliner.by датэлефанаваўся да вытворцы хлеба - хлебазавода № 3. Па словах начальніка вытворча-тэхналагічнай лабараторыі, пакуль рана казаць пра тое, як гайка магла трапіць у хлеб. Неабходна правесці адпаведную экспертызу.

«На дадзены момант я не магу сказаць, што гэта за гайка і як яна трапіла ў хлеб. Сёння да пакупніка выехала экспертная камісія, якая павінна высветліць гэтае пытанне. Да тых часоў нейкія высновы рабіць рана. Раней мы з падобнымі выпадкамі не сутыкаліся. За ўвесь час працы завода гэта першы падобны інцыдэнт», - паведамілі на хлебазаводзе.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках