16 красавiка 2024, aўторак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унікальныя мапы Беларусі 18 стагоддзя на ebay

34
Унікальныя мапы Беларусі 18 стагоддзя на ebay

Прадметы гісторыі нашай краіны прадстаўленыя на міжнародных інтэрнэт-аўкцыёнах.

Старыя мапы беларускіх зямель можна нават набыць у сваю ўласнасць і каштуюць яны не так ужо і дорага, піша «Наша Нiва».

Усяго за 9,90 даляраў можна набыць арыгінальную, (па крайняй меры так сцвярджае прадавец) мапу Рэчы Паспалітай 1750 года. Мапа выкананая Робертам дэ Вагондзі (Robert de Vaugondy), вядучым картографам Францыі XVIII стагоддзя.

Мапа Полацкага ваяводства 1791 года з далучаным да Расеі горадам Полацк прадаецца за 30 даляраў.

Цікава параўнаць густанаселеную Беларусь і пустую зямлю нашай усходняй суседкі. За 24,99 даляра можна набыць гравюру з мапай Бярэзіны, выкананую сэрам А. Алісанам (Sir. A. Alison) і выдадзеную ў 1875 годзе ў Лондане.

Мапа адміністрацыйна-гаспадарчага дзялення БССР 1928 года прадаецца за 40 даляраў, аўтар адзначае, што гэта менавіта арыгінальнае выданне, а не рэпрынт. На гэтай мапе ўсе подпісы зробленыя класічным правапісам.

А адна з самых дарагіх мапаў, звязаных з Беларуссю, прадаецца за 129 даляраў. Гэта гравюра 1608 года фламандскага матэматыка і картографа Герарда Меркатора (1512-1594). Хоць яна прадстаўляе Маскоўскае княства да Урала, на ёй можна ўбачыць і частку ўсходніх зямель ВКЛ, а таксама Крым і Скандынавію.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках