19 красавiка 2024, Пятніца, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сурыкаў спадзяецца на цуд

4
Сурыкаў спадзяецца на цуд

Беларусь і Расея падпішуць балансы па пастаўцы нафты і нафтапрадуктаў на 2013 год у рабочым парадку, крызісу з пастаўкамі нафты нібыта не будзе.

Пра гэта заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

«Балансы будуць падпісаныя ў рабочым парадку», - сказаў Сурыкаў, адзначыўшы, што гэтыя дакументы па шэрагу прычын не былі падпісаныя на пасяджэнні «саюзнага» Саўміна 12 снежня ў Маскве.

На пытанне агенцтва аб тым, не ці паўстане ў пачатку студзеня 2013 года ў Беларусі крытычная сітуацыя ў нафтаперапрацоўцы ў сувязі з дэфіцытам сыравіны, ці не ўстануць  беларускія НПЗ, Сурыкаў адказаў: «Не, вядома, такой сітуацыі не будзе». «Я думаю, усё будзе нармальна, ніякага крызісу не адбудзецца», - сказаў амбасадар.

Сурыкаў дадаў, што не валодае інфармацыяй аб тым, ці абмяркоўвалася пытанне аб нафтавых балансах падчас нядаўняй сустрэчы кіраўнікоў урадаў Расеі і Беларусі.

Дыпламат дадаў, што лічыць мэтазгодным складанне балансаў па нафце і нафтапрадуктах і шэрагу іншых тавараў паміж Расеяй і Беларуссю, нягледзячы на тое, што краіны звязваюць адносіны ў рамках Саюзнай дзяржавы і АЭП. «Узгадненне і падпісанне балансаў гэта цалкам нармальны працэс, бо мы ўзгадняем не толькі балансы па гандлі, але і балансы па вытворчасці. Раз у нас цяпер няма дзяржплана, патрэбныя балансы, каб нашыя эканомікі працавалі сінхронна», - падкрэсліў Сурыкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках