20 красавiка 2024, Субота, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Такое было толькі ў М'янме

11
Аляксандр Ярашук: Такое было толькі ў М'янме

Час «рабаўладальніцтва», які Лукашэнка ўводзіць на беларускіх прадпрыемствах, даўно прайшоў, адзначыў прафсаюзны лідэр.

«Заява Лукашэнкі аб тым, што рабочыя «Віцебскдрэва» павінныя працаваць, як у ваенны час, вынікае з кантэксту дэкрэта №9 і больш ранняга №29, які ўвёў пагалоўны перавод усіх рабочых на тэрміновы працоўны кантракт. Усё гэта элементы прымусовай працы», - заявіў сайту charter97.org старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКПД) Аляксандр Ярашук.

Па словах эксперта, прымусовая праца цалкам неэфектыўная:

«Сутнасць усіх гэтых мер заключаецца ў тым, што людзей можна прымусіць працаваць эфектыўна шляхам гвалту і «палкавай» дысцыпліны. У свеце ўжо нічога новага адкрыць нельга, даўным-даўно чалавецтва прайшло такую стадыю як сістэма рабаўладання і даўным-даўно вядома, што такая праца цалкам неэфектыўная. Гэты шлях не мае ніякага сэнсу».

Калі ў людзей будзе эканамічны інтарэс, то яны будуць працаваць некалькі змен і без прымусу, упэўнены прафсаюзны лідэр:

«Усё, што можа з'явіцца ў рабочых у адказ на заяву Лукашэнкі аб тым, што яны павінныя працаваць у дзве-тры змены, гэта пратэст і пачуццё нянавісці. У аснове любых дзеянняў людзей, у тым ліку гэта датычыцца і працоўных адносінаў, павінен быць не элемент прымусу, а элемент эканамічнага інтарэсу. Калі ён прысутнічае, калі людзі эканамічна зацікаўленыя - то будзьце ўпэўнены, яны будуць працаваць і дзве, і тры змены і будуць самі праяўляць ініцыятыву».

Падобнае таму, што адбываецца ў Беларусі, было толькі ў М'янме, адзначыў Аляксандр Ярашук:

«А калі працаваць прапануецца проста з-пад палкі з ярка выяўленымі элементамі прымусовай працы, да якой у апошні час у сусветнай супольнасці не звяртаўся ніхто, акрамя М'янмы, то можна казаць пра тое, што гэтыя патугі не проста мізэрныя, але яны будуць мець сур'ёзныя негатыўныя наступствы з пункту гледжання стаўлення саміх работнікаў і з пункту гледжання стаўлення міжнароднай супольнасці. І ў першую чаргу - Міжнароднай асацыяцыі працы, якая вельмі адмоўна ставіцца да падобнага роду, мякка кажучы, неадназначных мер і даўно асудзіла прымусовую працу і палічыла яе недапушчальнай прыняццем канвенцыі №105 аб прымусовай працы, якую, дарэчы, ратыфікавала Рэспубліка Беларусь».

Нагадаем, наведваючы сёння «Віцебскдрэў», Лукашэнка запатрабаваў жорсткага выканання ўстаноўленых тэрмінаў рэканструкцыі беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. «Вы павінныя працаваць, як у ваенны час. Хай працуюць у тры-чатыры змены», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках