25 красавiка 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сувязі з паслом у Менску прывялі Лібэрмана да адстаўкі

35
Сувязі з паслом у Менску прывялі Лібэрмана да адстаўкі

Кіраўнік МЗС Ізраіля Авігдор Лібэрман паведаміў сёння, што сыходзіць у адстаўку для таго, каб засяродзіцца на сваёй абароне ў судзе.

Лібэрман таксама падаў у Кнэсэт (парламент) запыт аб зняцці з яго статусу дэпутацкай недатыкальнасці, каб ягоная справа магла быць хутчэй разгледжаная, перадае «Радыё Свабода».

У чацвер генеральны пракурор абвясціў, што пракуратура пастанавіла скончыць асноўную справу супраць Лібэрмана што да магчымага адмывання грошай, расследаванне якой доўжылася больш за 10 гадоў. У суд будзе перададзенае толькі абвінавачванне супраць Лібэрмана за злоўжыванне грамадскім даверам. Следства падазрае, што Лібэрман, стаўшы міністрам замежных спраў, рабіў былому ізраільскаму амбасадару ў Беларусі Зеэву Бэн-Ар'е пратэкцыю нібыта ў падзяку за тое, што той у свой час з уласнай ініцыятывы даваў яму канфідэнцыйную інфармацыю.

Пры гэтым пракуратура абвінавачвае кіраўніка МЗС у тым, што ён не паведаміў адпаведным органам аб гэтых дзеяннях Бэн-Ар'е. Лібэрман, які ўзначальвае таксама партыю «Наш дом - Ізраіль», выказаў надзею, што судовы працэс скончыцца да парламенцкіх выбараў, прызначаных на 22 студзеня 2013 года.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках