28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Герасіменя ўсталявала новы рэкорд Беларусі

13
Аляксандра Герасіменя ўсталявала новы рэкорд Беларусі

Беларуска Аляксандра Герасіменя заняла пятае месца ў фінальным заплыве на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем у жанчын на чэмпіянаце свету на «кароткай вадзе».

Ён праходзіць у турэцкім Стамбуле, паведамляе БелТА.

Аляксандра Герасіменя ўтрымлівала лідэрства ў заплыве пасля першых 50 м, аднак на другой палове дыстанцыі спаборніцы зладзілі беларусцы сур'ёзны супраціў. Лёс узнагарод вызначыўся ў самым канцы заплыву. Пераможцу і прызёраў падзялілі сотыя часткі секунды. Золата дасталася вугорцы Кацінцы Хошчу (58,49 сек.), срэбра ў прадстаўніцы Літвы Руты Мейлюцітэ (58,79 сек.), бронзу здабыла кітайка Чжао Цзын (58,80).

Выніковы пяты вынік Аляксандры Герасімені ў фінале 100 м комплексным плаваннем (58,94 сек.) стаўся новым рэкордам Беларусі на гэтай дыстанцыі. Ранейшы таксама належаў Аляксандры Герасімені і быў усталяваны ёй у паўфінальным заплыве на чэмпіянаце свету 13 снежня (59,29 сек.).

Пасля трох спаборніцкіх дзён 11 чэмпіянату свету на «кароткай вадзе» зборная каманда Беларусі не мае ў сваім актыве ніводнай узнагароды. У медальным заліку наперадзе каманда ЗША, у якой 17 узнагарод (7 залатых, 4 срэбных, 6 бронзавых). На другім месцы нацыянальная каманда Вугоршчыны - 7 узнагарод (3, 1, 3). Трэцяе месца займае каманда Нямеччыны - 4 узнагароды (2, 1, 1).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках