20 красавiка 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якубовіч i Казіятка: Вялікія начальнікі чытаюць не «СБ», а Хартыю’97

309
Якубовіч i Казіятка: Вялікія начальнікі чытаюць не «СБ», а Хартыю’97

Незалежныя СМІ карыстаюцца папулярнасцю сярод лукашэнкаўскіх чыноўнікаў.

Да такой высновы прыйшлі галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч і вядоўца перадачы «Картина мира» Юры Казіятка ў эфіры канала «РТР-Беларусь», піша «Наша Ніва».

Лукашэнкаўскія прапагандысты абмяркоўвалі незалежных журналістаў і, у прыватнасці, нядаўнюю гісторыю з тэлефанаваннем Змітра Лукашука рэдактарцы аддзела культуры «Советской Белоруссии» Вікторыі Паповай.

«Гэта проста дрэнны густ, дробнае хуліганства і нізасць. - Так хамы ў трамваі паводзяцца. Папова мае права беларусаў любіць ці не любіць з той простай прычыны, што яна сама беларуска», - апраўдваў падначаленую Якубовіч.

Пасля сталі абмяркоўваць папулярнасць друкаваных СМІ і інтэрнэту.

«За менскай колавай дарогай не чытаюць апазіцыйныя газеты. 30, 40, часам 60 адсоткаў гэтых газет ідзе на ўтылізацыю», - падзяліўся сваімі падлікамі рэдактар «Советской Белоруссии». Пытанні вяртання афіцыйнай прэсы, таксама як і факты прымусовай падпіскі на дзяржаўныя выданні, не закраналіся.

Казіятка выказаў меркаванне, што шмат якія вялікія начальнікі могуць не прачытаць «Советской Белоруссии» і не паглядзець тэлеканал, а чытаюць недзяржаўныя сайты.

Якубовіч пагадзіўся, што чыноўнікі глядзяць сайт charter97.org, праўда, прычынай гэтага назваў жаданне даведацца, «што сказалі пра суседа з кабінета».

Асабліва яго раздражняе тое, што «на кожны чых Хартыі і яшчэ чагосьці прачынаецца нейкае пачуццё пільнасці, маўляў, вы чыталі, што пра вас напісалі?». «Я адказваю, пачыталі б вы лепш Дыкенса», - прызнаўся Якубовіч.

Загаварылі пра ананіма ў інтэрнэце.

«Мы ж разумеем, што часам спецслужбы гадуюць іх у розных мэтах. Гэта ж проста вызначыць: хто напісаў і які IP-адрас», - раптам вызнаў Казіятка. Якубовіч разгубіўся: «Гэта дрэнна, гэта дрэнна. У мяне няма панацэі ад таго, як ад іх пазбавіцца. Я не хачу на гэтую тэму гаварыць».

Напісаць каментар 309

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках