23 красавiка 2024, aўторак, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеісты зборнай Беларусі занялі ў Швейцарыі апошняе месца

48
Хакеісты зборнай Беларусі занялі ў Швейцарыі апошняе месца

Каманда Андрэя Скабелкі выступіла на турніры «Arosa challenge» няўдала.

Спачатку беларуская каманда саступіла швейцарцам - 1:3, а ўчора - нарвежцам - 1:4 (0:1, 1:1, 0:2). У першым матчы шайбу закінуў Андрэй Стась, у другім - Міхаіл Грабоўскі. Браму нарвежскай зборнай бараніў менскі дынамавец Ларс Хаўген, беларускай каманды - Сцяпан Гарачэўскіх, паведамляе «Еўрарадыё».

Пераможцам турніру стала зборная Швейцарыі, якая перамагла славакаў з лікам 5:0.

Нагадаем, што ў лютым 2013. зборная Беларусі ў Даніі пазмагаецца за пуцёўку на Алімпійскія гульні 2014 года ў Сочы. Беларусы згуляюць са зборнымі Славеніі, Украіны і Даніі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках