25 красавiка 2024, Чацвер, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратаром ЗША стане Джон Кэры

8
Дзяржсакратаром ЗША стане Джон Кэры

Прэзідэнт ЗША Барак Абама вылучыў сенатара ад штата Масачусэтс Джона Кэры на пасаду дзяржсакратара.

Пра гэта паведаміла тэлекампанія АВС.

Джон Кэры быў супернікам Джорджа Буша на прэзідэнцкіх выбарах 2004 года.

Першапачаткова меркавалася, што Кэры з'яўляецца кандыдатам на пасаду кіраўніка Пентагона.

Аналітыкі прадказвалі, што на пасаду дзяржсакратара Абама прапануе амбасадарку ЗША ў ААН Сьюзан Райс, аднак яна была замяшаная ў палітычны скандал, звязаны з расследаваннем абставін забойства амерыканскага амбасадара ў Лівіі.

Раней на гэтым тыдні Сьюзан Райс заявіла, што ў абставінах, якія склаліся, яна не бачыць магчымасці прэтэндаваць на пасаду дзяржсакратара.

Джон Форбс Кэры (John Forbes Kerry) нарадзіўся 11 снежня 1943 года ў штаце Каларада, сябра Дэмакратычнай партыі. З 1985 года малодшы, з 2009 года - старшы сенатар ад штата Масачусэтс, старшыня сенацкага камітэта замежнай палітыкі. Каталік.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках