20 красавiка 2024, Субота, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэміяй Вілі Брандта

56
Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэміяй Вілі Брандта

Палітвязню прысуджаная Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта «За асаблівую палітычную мужнасць».

Прэмія заснаваная Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны за ўнёсак у справу ўзаемаразумення і міру паміж народамі, паведамляе statkevich.org. Прэмія складаецца з дзвюх частак. Галоўную атрымае нарвежскі прэм'ер-міністр Столтэнбэрг. Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэмія «За асаблівую палітычную мужнасць».

Прэмія будзе ўручацца ў гэтым годзе другім разам.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны за падзеі 19 снежня 2010 года на 6 гадоў зняволення. Год таму ён быў пераведзены ў крытую магілёўскую турму. Палітвязню дазволена адно кароткае спатканне са сваякамі на год, якое ў гэтым годзе ўжо было выкарыстана.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках