Завея спаралізавала рух у Менску
85- 16.12.2012, 17:53
Праз вецер і завіруху ўсялякі рух у беларускай сталіцы моцна ўскладнены.
Праезная частка, тратуары, прыпынкі замеценыя снегам. Хуткасць аўтамабіляў моцна зніжаная, піша onliner.by.
У ДАІ паведамляюць пра тое, што на частцы МКАД хуткасць прымусова абмежаваная да 50 км/г.
Камунальнікі і дарожнікі не паспяваюць прыбіраць вуліцы, як іх зноў заносіць снегам.