28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка затрыманы ў аэрапорце

20
Праваабаронца Андрэй Бандарэнка затрыманы ў аэрапорце

Мытнікі правялі надгляд праваабаронцы.

Андрэй Бандарэнка прыляцеў рэйсам Варшава-Менск а 14.35. Падчас праходжання пашпартнага кантролю супрацоўніца мытнай службы, стэлефанаваўшыся з кімсьці і нічога не патлумачыўшы, сышла з ягоным пашпартам, паведамляе сайт ІПУ «Платформа».

Хвілін праз 20 да Андрэя Бандарэнкі падышлі два старшых лейтэнанты мытнай службы Гардзей Казаковіч і Арцём Грышкевіч. Мытнікі паведамілі Андрэю Бандарэнку, што ў дачыненні да яго неабходна правесці дадатковыя мерапрыемствы. У правядзенні якіх мерапрыемстваў раптам вынікла патрэба ў мытнікаў, супрацоўнікі не патлумачылі.

Затым у дачыненні да Андрэя Бандарэнкі быў ажыццёўлены надгляд ручной паклажы і асабістых рэчаў. Надгляд праводзіўся асабіста начальнікам змены мытнага кантролю. Даведацца прозвішча гэтай службовай асобы не ўдалося, бо ён катэгарычна адмовіўся назвацца, аднак Андрэй Бандарэнка паспеў прадыктаваць нумар знака гэтага супрацоўніка мытнага кантролю - №05-0350.

Мытны надгляд ужо скончаны, нічога не сканфіскавана, складзены пратакол надгляду.

А 16.15 асабісты надгляд Андрэя Бандарэнкі быў скончаны, а 17.00 праваабаронцу выпусцілі з будынка аэрапорта.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках