20 красавiка 2024, Субота, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве маліліся за свабоду Беларусі

6

У Варшаве ў кляштары дамініканцаў прайшла імша на беларускай мове за духоўнае абнаўленне Беларусі.

На імшы прысутнічалі дзясяткі вернікаў, у тым ліку каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка з жонкай Вольгай і дачкой Юліяй, галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна, начальнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец з сям'ёй, дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка, лідэр «Беларускай нацыянальнай памяці» Анатоль Міхнавец, актывістка партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Ірына Губская ды іншыя.

«Напраўду, гэта шчасце быць у Варшаве на імшы на роднай, беларускай мове. Было вельмі прыемна, што прыйшло досыць шмат беларусаў. Вельмі ўрачыстая служба, якую вёў айцец-дамініканец Віталь (Сапега), вельмі прыгожа спявала моладзь. Я маліўся за вызваленне сваіх сяброў, якія пакутуюць у турмах і калоніях, за іхныя сем'і, за душы ўсіх, хто загінуў за свабодную Беларусь, а таксама за тых людзей, з якімі я сядзеў у турмах і калоніях. Імша была яшчэ больш урачыстай, бо прайшла ў Дзень беларускай салідарнасці і напярэдадні Божага нараджэння», - сказаў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі», былы палітвязень Зміцер Бандарэнка.

«Я - праваслаўная, але сёння тут сабраліся беларусы, якія маліліся за свабоду палітычных зняволеных, за свабоду і духоўнае адраджэнне Беларусі. І было важна ў гэты дзень быць разам, незалежна ад канфесіі», - адзначыла галоўная рэдактарка charter97.org Наталля Радзіна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках