20 красавiка 2024, Субота, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах забаранілі пікет 19 снежня

12
У Баранавічах забаранілі пікет 19 снежня

Улады забаранілі акцыю, прымеркаваную да другой гадавіны разгону Плошчы 2010 года.

Старшыня Баранавіцкага аддзялення Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анжаліка Камбалава 15 снежня атрымала ліст з гарвыканкаму за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Д. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікету 19 снежня. У адказе адзначаецца, што заяўніца парушыла пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы» (у рэдакцыі рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497). Сама Камбалава паведаміла, што заключыла пагадненні з гарадской паліклінікай і ЖКГ па абслугоўванню масавага мерапрыемства ў старым парку горада. Аднак з-за бюракратычных затрымак яна не змагла заключыць такое ж пагадненне з ГАУС, што і стала, магчыма, галоўнай прычынай забароны пікету 19 снежня, паведамляе ПЦ "Вясна".

- Мы хацелі растлумачыць жыхарам нашага горада прычыны пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча ў нашай краіне і паведаміць ім, што грамадства сёння не мае магчымасці кантраляваць чыноўніцкую «непразрыстую» прыватызацыю дзяржаўнай маёмасці. Мы таксама планавалі акцэнтаваць увагу людзей на тым, што без справядлівых і свабодных выбараў негатыўныя працэсы ў эканоміцы будуць павялічвацца, а жыццё людзей пагаршацца, - адзначыла Анжаліка Камбалава.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках