25 красавiка 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым «павышанай гатоўнасці»: менчукоў кідаюць на барацьбу са снегам

83

Камунальныя службы не спраўляюцца з наступствамі снегападу.

У Менску ў сувязі з рэзкім пагаршэннем умоў надвор'я з 12.00 16 снежня да 9.00 19 снежня ўведзены рэжым функцыянавання Менскай гарадской падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый «Павышаная гатоўнасць».

Згодна з распараджэннем Менгарвыканкама, усім кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый незалежна ад формаў уласнасці і ведамаснай прыналежнасці, неабходна прыцягнуць усе наяўныя сілы і сродкі для ліквідацыі наступстваў снегападаў сумесна з камунальнымі службамі, паведамляе БелТА.

Заклік узяцца за рыдлёўкі з'явіўся і на сайце Менгарвыканкама. «У сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор'я (часам будзе ісці мокры снег, чакаецца слабы галалёд і мяцеліца) Менскі гарадскі выканаўчы камітэт просіць менчан прыняць больш актыўны ўдзел ва ўборцы снегу ў дварах», - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. Жыхароў горада таксама просяць выконваць правілы паркоўкі і не ствараць перашкод для ўборкі дарог і вывазу снегу.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках