18 красавiка 2024, Чацвер, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За амбасаду РБ Маскве будуць плаціць па рублю

14
За амбасаду РБ Маскве будуць плаціць па рублю

Беларуска-расейскае міжурадавае пагадненне аб умовах размяшчэння амбасады Беларусі ў Расеі заключана сёння ў Маскве.

Дакумент падпісалі першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч і першы намеснік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Дзянісаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе амбасады Беларусі ў РФ.

Пагадненнем прадугледжаная перадача ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь некаторых аб'ектаў у Маскве па вул. Марасейка, 17/6, у прыватнасці, двух нежылых будынкаў плошчай 3,5 тыс.кв.м і 549 кв.м. Гэтыя будынкі ўвойдуць у дзелавы і культурны комплекс амбасады Беларусі ў Расеі, будаўніцтва якога плануецца завяршыць у 2014 годзе.

Арэндная плата за зямельныя ўчасткі пад гэтымі аб'ектамі нерухомасці будзе складаць адзін расейскі рубель у год. Пагадненне аб умовах размяшчэння амбасады Беларусі ў РФ заключана тэрмінам на 99 гадоў з наступным аўтаматычным падаўжэннем на наступныя дзесяцiгадовыя перыяды.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках