20 красавiка 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Пушкін: Мяне затрымалі на працоўным месцы

8
Алесь Пушкін: Мяне затрымалі на працоўным месцы

Беларускі мастак Алесь Пушкін 17 снежня вызваліўся з турмы на Акрэсціна, дзе ён адбыў 12 сутак арышту за акцыю з партрэтам героя антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага.

На волі яго сустракалі актывісты партыі БХД і руху салідарнасці «Разам».

Як распавёў мастак, затрымалі яго ўжо пасля акцыі на працоўным месцы. Перад арыштам яго папярэдзілі, што яго зараз забяруць, і параілі бегчы. Але мастак адмовіўся ад гэтага. І неўзабаве яго ў рабочым камбінезоне і забралі «праваахоўнікі» на «гутарку», якая працягвалася 12 сутак.

У ізалятары Алесь Пушкін прачытаў зборнік твораў заснавальніка першай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Адама Станкевіча і заявіў, што яго ідэі актуальныя і сёння. Таксама ён падзякаваў усім, хто прыносіў перадачы ў ЦІП.

Што да Алеся Пушкіна, які быў двойчы асуджаны за акцыі ў падтрымку Расціслава Лапіцкага, то ён збіраецца праводзіць іх і надалей, нягледзячы на рэпрэсіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках