20 красавiка 2024, Субота, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Факты масавых беспарадкаў у судах так і не давялі

17

Дзве кнігі, прысвечаныя падзеям Плошчы-2010, прэзентаваў сёння Цэнтр прававой трансфармацыі.

Як паведаміла кіраўніца Lawtrend Алена Танкачова, 19 снежня 2010 года праваабаронцы пачалі дакументаванне парушэнняў правоў чалавека падчас мірнай акцыі пратэсту і наступных падзей. Вынікам працы стала інфармацыйная база крымінальных і адміністрацыйных спраў: 350 гадзін аўдыёзапісаў чатырнаццаці працэсаў над «декабристами», каля тысячы старонак стэнаграм і анкет затрыманых грамадзян. Менавіта гэтыя матэрыялы сталі асновай двух даследаванняў, паведамляе TUT.by.

Першае даследаванне выйшла пад назвай «Адміністрацыйныя затрыманні і судовыя працэсы. Аналіз праваўжывальнай практыкі». Усяго, паводле звестак праваабаронцаў, было затрымана 780 чалавек. Для даследавання было праведзенае постінтэрв’ю з 350 адміністрацыйна затрыманымі.

Другая кніга - «Пасляслоўе ... Плошча-2010 вачыма беларускіх праваабаронцаў» з'яўляецца даследаваннем, заснаваным на першасных дакументах (прысуды, стэнаграмы, судовыя пратаколы, скаргі і пастановы да іх). У кнізе падрабязна апісаныя 14 крымінальных спраў «декабристов». Адным з ключавых момантаў у гэтых крымінальных справах з'яўляецца, на думку праваабаронцаў, недаведзенасць масавых беспарадкаў.

«Вынікі даследаванняў праваабаронцы сёння накіруюць старшыню Вярхоўнага суда. Мы патрабуем рэалізацыі прававых абагульненняў судовай практыкі для асобнай катэгорыі спраў. У тым ліку для адміністрацыйных пераследаў у сувязі са свабодай сходаў», - заявіла Танкачова. Другім дзяржорганам, куды будуць адпраўленыя вынікі, стане Канстытуцыйны суд. «Старшыня КС павінен даць ацэнку праваўжывальнай практыкі на прадмет яе канстытуцыйнасці».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках