29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт салідарнасці з Беларуссю ў Аполе

1

У польскім горадзе Аполе прайшоў рок-канцэрт у падтрымку беларускіх палітвязняў.

Ён адбыўся ў рамках кампаніі «Салідарныя з Беларуссю» і «Разам для Беларусі» ў Студэнцкім цэнтры культуры.

У праграме прынялі ўдзел як гурты з Беларусі, так і іх польскія калегі.

Беларусь рэпрэзэнтавалі «Dzieciuki» і «Кальян», а Польшчу - гурт з Катавіцэ «Le Fleur».

Зала авацыямі сустрэла беларускіх музыкаў. Канцэрт доўжыўся на 20 хвілін болей за планавы час.

Наступнае падобнае мерапрыемства адбудзецца 16 студзеня з удзелам рок-музыкі з Менска Аляксандра Памідорава.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках