28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўташколах павялічаць гадзіны кіравання?

32
У аўташколах павялічаць гадзіны кіравання?

Генпракуратура прапануе змяніць прынцыпы навучання ў аўташколах і сістэму выдачы правоў кіроўцы.

Дзеючая ў Беларусі сістэма падрыхтоўкі кіроўцаў і прысваення кваліфікацыі кіроўцы не ў поўнай меры адпавядае сучасным патрабаванням дарожнага руху і патрабуе адпаведнай актуалізацыі і карэкціроўкі. Такі вывад зроблены Генеральнай пракуратурай па выніках сумеснага з МУС і Мінтрансам аналізу існуючай сістэмы і якасці падрыхтоўкі ў аўташколах, піша БелаПАН.

У Савет міністраў Генпракуратура накіравала інфармацыю па гэтай праблеме і прапанавала даручыць Мінтрансу перапрацаваць праграмы падрыхтоўкі кіроўцаў і ўнесці змены ў нарматыўныя прававыя акты і тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць па падрыхтоўцы кіроўцаў, павялічыць у праграмах падрыхтоўкі колькасць гадзін практычнага кіравання. У Генпракуратуры слушна лічаць, што пры ўзрослай інтэнсіўнасці руху і павелічэнні ліку ўдзельнікаў дарожнага руху прадугледжаных праграмай падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі «В» гадзін (40) практычнага кіравання, з якіх толькі 8 адведзена на кіраванне па гарадскіх дарогах, відавочна недастаткова.

З мэтай кантролю за практычным навучаннем кіраванню і ацэнкі дзеянняў майстроў Генпракуратура прапануе ўстанавіць патрабаванне аб абсталяванні вучэбных аўтамабіляў відэарэгістратарамі, а таксама сістэмамі GPS-пазіцыянавання, якія дазваляюць адсочваць ход практычнага навучання кіраванню кожнага вучня. Пры гэтым наяўнасць названых тэхнічных сродкаў павінна з'яўляцца адной з абавязковых умоў сертыфікацыйных (ліцэнзійных) патрабаванняў.

Лічыцца мэтазгодным разгледзець пытанне аб абсталяванні аўтатранспарту, які выкарыстоўваецца для прыёму практычнага іспыту, сістэмамі відэагуказапісу (двухбаковыя відэарэгістратары) з магчымасцю яе захоўвання на працягу вызначанага часу пасля атрымання права кіравання транспартным сродкам.

Увесці нормы, якія абмяжоўваюць колькасць спроб здачы практычнай часткі кваліфікацыйных экзаменаў. Калі кандыдат у кіроўцы не здае практычны экзамен з трэцяга разу, допуск да наступнага іспыту ажыццяўляць толькі пасля праходжання дадатковага курсу практычнага кіравання ў навучальных арганізацыях.

Прапрацаваць пытанне аб паэтапным прадастаўленні права кіравання транспартам і выдачы асобам, якiя прайшлi навучанне па праграме падрыхтоўкі кіроўцаў катэгорыі «В», часовага пасведчання кіроўцы, які прадугледжвае шэраг абмежаванняў на двухгадовы выпрабавальны тэрмін: абмежаванне хуткасці руху, забарона перавозкі пасажыраў, забарона кіравання ў начны час сутак.

Акрамя таго, Генпракуратурай ў Міністэрства аховы здароўя накіраваная інфармацыя з прапановай унесці змены ў інструкцыю аб парадку абавязковага медыцынскага агляду кандыдатаў у кіроўцы механічных транспартных сродкаў і абавязковага медыцынскага пераагляду кіроўцаў механічных транспартных сродкаў, і разгледзець пытанне аб паглыбленым медыцынскім аглядзе і правядзенні псіхафізіялагічнага тэставання кандыдатаў у кіроўцы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках