20 красавiка 2024, Субота, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржфінансаванне БРСМ засакрэцілі

47
Дзяржфінансаванне БРСМ засакрэцілі

Лукашэнка засакрэціў аб'ём дзяржфінансавання БРСМ і распарадзіўся ўключыць кіраўніцтва БРСМ у склад калегій шэрагу міністэрстваў.

«Устанавіць, што члены грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», выбраныя ў яго кіруючыя органы, уключаюцца ў склад калегій Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны» , - гаворыцца ва ўказе № 559 ад 17 снежня 2012 года, піша АФН.

Вельмі «змястоўны» тэкст дакумента ў частцы ўстанаўлення аб'ёмаў дзяржфінансавання БРСМ.

«У 2013 годзе фінансаванне расходаў на: абзац другі-для службовага карыстання; бягучае ўтрыманне тэрытарыяльных камітэтаў ГА «БРСМ» ажыццяўляць за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў», - абвяшчае ўказ.

Укараненне агентаў БРСМ у дзяржорганы кіравання і засакрэчванне аб'ёму дзяржфінансавання ажыццёўлена «ў мэтах развіцця моладзевага руху ў Рэспубліцы Беларусь».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках