23 красавiка 2024, aўторак, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынкі Менска заваленыя сапсаваным мясам

66
Рынкі Менска заваленыя сапсаваным мясам

На рынках Менска выяўлена дзве з паловай тоны пратэрмінаваных мясных вырабаў.

У ходзе праверкі гандлёвых аб'ектаў, якія ажыццяўляюць рэалізацыю мясной прадукцыі, аператыўнікамі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама сумесна з эпідэміёлагамі і супрацоўнікамі падатковай інспекцыі выяўленыя факты продажу гараджанам тавараў без адпаведнай дакументацыі і са скончаным тэрмінам прыдатнасці, піша БелаПАН.

Як паведамілі ў ГУУС, першае (і найбольш буйное) парушэнне было выяўлена на Камароўскім рынку. Там пры праверцы пяці гандлёвых кропак, якія належаць адной і той жа прыватнай арганізацыі, выявіўся факт рэалізацыі звыш 2 т каўбаснай і мясной прадукцыі без дакументацыі і канкрэтных рознічных коштаў. Пры гэтым каля 100 кг з названай масы (20 асартыментных найменняў) і зусім даўно неабходна было спісаць - тэрмін прыдатнасці тавару мінуў месяц таму. У выніку ўсю партыю прыблізным коштам 180 мільёнаў рублёў аператыўнікі канфіскавалі, а ў адносінах да ўладальніка былі складзеныя пратаколы па шэрагу артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку за парушэнне санітарных нормаў і правілаў гандлю.

Аналагічнае парушэнне выяўлена ў Кастрычніцкім раёне сталіцы. І хаця тут аб'ёмы канфіскаванага апынуліся сціплей, за пратэрмінаваны тавар рэалізатару прыйдзецца заплаціць штраф (КаАП прадугледжвае штраф да 5 мільёнаў рублёў).

Завяршыла ланцужок гандляроў небяспечнымі прадуктамі (як растлумачылі ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС, мясныя вырабы былі сумніўнай якасці і маглі нанесці шкоду здароўю спажыўцоў) прыватнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе дзейнасць у Маскоўскім раёне Менска. У яго павільёне было выяўлена звыш 300 кг мясных вырабаў без дакументаў, якія пацвярджаюць якасць, і з даўно скончаным тэрмінам прыдатнасці. У дачыненні да гандляроў супрацоўнікамі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і раённай падатковай інспекцыі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў гандлю, правілаў прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў і санітарных нормаў. Парушальнікаў чакаюць вялікія штрафы. Уся пратэрмінаваная прадукцыя канфіскаваная.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках