20 красавiка 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прымусовая падпіска набірае абароты перад Новым годам

44
Прымусовая падпіска набірае абароты перад Новым годам

У Слоніме медыкаў прымусова падпісваюць на «Слонимский вестник».

Галоўны ўрач Слонімскага цэнтральнага раённага шпіталя Юрый Пяцельскі загадаў усім загадчыкам аддзяленняў шпіталя выпісаць раённую газету «Слонимский вестник» на 2013 год па пяць экземпляраў на аддзяленне, піша ПЦ «Вясна».

Загадчыкі аддзяленняў думалі, дзе ўзяць грошы на выкананне гэтага загаду. І не знайшлі іншага спосабу, як «скласціся» - загадчыкі аддзяленняў, урачы і малодшы медперсанал зараз збіраюць грошы на падпіску.

Такім чынам, са студзеня на кожнае аддзяленне шпіталя паштальён будзе прыносіць па пяць экземпляраў «Слонимского вестника». Тым часам, на незалежную «Газету Слонімскую» падпісацца немагчыма, так як яна па-ранейшаму не ўключаная ў рэспубліканскі падпісны каталог «Белпошты».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках