24 красавiка 2024, Серада, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Time назваў Абаму «чалавекам года»

14
Time назваў Абаму «чалавекам года»

Рэдакцыя амерыканскага часопіса Time абвясціла ў сераду, што прызнала прэзідэнта ЗША Барака Абаму «чалавекам года».

На апошнім этапе выбару «чалавека года» супернікамі Барака Абамы былі параненая талібамі 14-гадовая пакістанская актывістка Малала Юсафзай, егіпецкі прэзідэнт Мухамед Мурсі, экс-прэзідэнт ЗША Біл Клінтан і яго жонка дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, гендырэктар кампаніі Apple Цім Кук, кіраўнік Інтэрнэт- кампаніі Yahoo Марыса Маер, а таксама зборны вобраз незаконнага імігранта ў ЗША, паведамляе «Інтэрфакс».

Самым незвычайным прэтэндэнтам на тытул стаў не чалавек, а субатамарная часціца - базон Хігса. Яна нароўні з навукоўцамі, якія яе выявілі, прэтэндавала на званне «чалавека года».

Намінацыя «чалавек года» прысуджаецца з 1927 года, калі гэтае званне атрымаў лётчык Чарльз Ліндберг, які ўпершыню ў гісторыі ў адзіночку пераляцеў Атлантычны акіян.

У розныя гады гэты тытул атрымлівалі Франклін Рузвельт, Адольф Гітлер, Іосіф Сталін, Джордж Буш, а таксама карыстач Інтэрнэту.

У 2007 годзе «чалавекам года» па версіі часопіса Time стаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

У мінулым годзе тытула ганараваўся зборны вобраз ананімнага ўдзельніка акцый пратэсту, якія прайшлі ў 2011 годзе па ўсім свеце.

Абама ўжо быў прызнаны «чалавекам года» па версіі часопіса Time ў 2008 годзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках